БЕЛ Ł РУС

Cтартуе конкурс для маладых гуртоў на Be Free

14.07.2008 / 18:16

На гэтым тыдні на euroradio.fm пачнецца першы тур інтэрнэт‑галасаваньня за трэкі маладых беларускіх гуртоў, якія хочуць трапіць на Be Free.

На гэтым тыдні на euroradio.fm пачнецца першы тур інтэрнэт‑галасаваньня за трэкі маладых беларускіх гуртоў, якія хочуць трапіць на Be Free.

У выніку некалькіх тыдняў галасаваньня будзе адабрана дзесяць фіналістаў, сярод якіх арганізатары фэсту выбяруць тры гурты, што выступяць на фэсьце 9 жніўня. Свой трэк mp3 (у якасьці ня горай за 128 kbps) разам з кантактнай інфармацыяй і апісаньнем гурта, а таксама фота можна дасылаць на скрыню фэсту: fest.svabody@gmail.com

Свой конкурс будзе і для фанаў, якія захочуць трапіць на Be Free «for free»: аўтары лепшых каментароў і тыя, хто правільна адкажа на пытаньні віктарыны на старонцы і ў эфіры Еўрарадыё, атрымаюць у падарунак бясплатную вандроўку на фэст. Падрабязнасьці пра конкурс — у хуткім часе на нашым сайце!

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула