БЕЛ Ł РУС

У Германіі выраслі продажы «Майн Кампф»

3.01.2017 / 20:33

nn.by

Нямецкі выдавец Андрэас Віршынг, які год таму перавыдаў кнігу Адольфа Гітлера «Майн Кампф» з мноствам анатацый і акадэмічных каментароў, кажа, што продажы твору ў апошні час значна падскочылі. Пра гэта паведамляе ВВС. 

Першы наклад кнігі, выпушчаны ў 2016 годзе, склаў 4 тысячы асобнікаў. На дадзены момант распрададзена каля 85 тысяч тамоў на нямецкай мове, і, па словах Віршынга, такога выніку ніхто не чакаў.

Віршынг узначальвае Інстытут сучаснай гісторыі ў Мюнхене, на базе якога кніга і была перавыдадзеная. У канцы студзеня ў свет выйдзе ўжо шосты яе тыраж.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула