БЕЛ Ł РУС

З-за моцнага снегападу затрымкі ў працы грамадскага транспарту ў Мінску — да 16 хвілін

4.01.2017 / 09:31

У Мінску ў сувязі са снегападам парушаная праца грамадскага транспарту, паведамілі ў ГП «Мінсктранс».

Так, у цяперашні час па ўсім горадзе затрымка ў руху аўтобусных і тралейбусных маршрутаў складае да 16 хвілін, трамвайных — 5-7 хвілін.

«Дадатковыя адзінкі транспарту не плануецца выводзіць на лініі - у складаных умовах надвор'я транспарт рухаецца, хоць і з затрымкамі», — адзначылі ў ГП «Мінсктранс».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула