БЕЛ Ł РУС

У Оршы ГАЗ вылецеў на паркоўку і насмерць збіў мужчыну, які чысціў сваю машыну ад снегу

4.01.2017 / 11:45

Адзін чалавек загінуў і яшчэ адзін атрымаў траўмы ў выніку ДТЗ, якое адбылося 3 студзеня, у 11.55, у Оршы.

— 64-гадовы мясцовы жыхар ехаў на аўтамабілі ГАЗ і на скрыжаванні не справіўся з кіраваннем, у выніку чаго аўтамабіль вылецеў на паркоўку, дзе здзейсніў наезд на 43-гадовага мужчыну, які знаходзіўся каля сваёй машыны і чысціў яе ад снегу, - распавялі ў ДАІ.

Ад атрыманых траўмаў мужчына памёр на месцы здарэння. 23-гадовая пасажырка ГАЗ атрымала траўмы рознай ступені цяжкасці і была шпіталізаваная.

Па факце ДТЗ праводзіцца праверка. Вядома, што на мікрааўтобусе былі летнія шыны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула