Каралева Швецыі: Я жыву ў палацы з прыязнымі прывідамі
Каралева Швецыі Сільвія ў інтэрв'ю шведскаму тэлебачанню прызналася, што верыць, што ў рэзідэнцыі каралеўскай сям'і, палацы Дротынгхольм, жывуць прывіды. Прывіды, па словах каралевы, не шкодзяць жыхарам палаца, а наадварот, часам дапамагаюць пазбыцца самоты.
«Усе яны вельмі прыязныя», — распавядае 73-гадовая каралева. Паводле яе слоў, яна часта адчувае прысутнасць разам з ёй у пакоі нейкіх істот. «Часам адчуваеш, што ты не зусім адна», - кажа яна.
«Гэта вельмі бударажыць, але я не палохаюся», — заявіла каралева ў інтэрв'ю дакументалістам Шведскага грамадскага тэлебачання, назваўшы зданяў «маленькімі сябрамі».
Сястра караля Швецыі прынцэса Крысціна ў інтэрв'ю для таго ж дакументальнага фільма таксама кажа, што адчувае прысутнасць такіх істот у каралеўскім палацы.
«У гэтым доме [палацы Дротнінгхольм] вельмі шмат энергіі. Было б дзіўна, калі б яна не прымала нейкія формы», — тлумачыць прынцэса.
Палац Дротнінгхольм на востраве Лувён у ваколіцах Стакгольма быў пабудаваны ў XVI стагоддзі каралём Швецыі Юханам Трэцім для свой жонкі Кацярыны Ягелонкі. Аднак неўзабаве палац згарэў. Праз год каралева Хедвіга Элеанора загадала пабудаваць на гэтым месцы новы палац, што і было зроблена.
На працягу большай часткі XIX стагоддзя замак знаходзіўся ў запусценні і не рэстаўраваўся. Дротнінгхольм зноў стаў афіцыйнай рэзідэнцыяй шведскіх манархаў толькі ў 1981 годзе.
Дакументальны фільм шведскага грамадскага тэлебачання пра гісторыю палаца будзе паказаны па грамадскім тэлеканале Швецыі ў чацвер, 5 студзеня.