БЕЛ Ł РУС

Улады Турцыі высветлілі нацыянальнасць выканаўцы тэракту ў Стамбуле

5.01.2017 / 14:18

Nashaniva.com

Тэрарыст, які забіў 39 чалавек у цэнтры Стамбула, магчыма, з'яўляецца уйгурам. Пра гэта, як паведамляе агенцтва Reuters, у эфіры тэлеканала А Haber паведаміў намеснік кіраўніка турэцкага ўрада Вейсі Кайнак.

Паводле яго слоў, уладам таксама атрымалася высветліць месцазнаходжанне тэрарыста. Па адной з версій, ён хаваецца за мяжой, аднак не выключана, што да паімкі злачынцы прывядуць і следчыя дзеянні ў самой Турцыі.

Кайнак таксама заявіў, што тэрарыст дзейнічаў у адзіночку, аднак не выключана, што ў яго былі саўдзельнікі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула