БЕЛ Ł РУС

У Мінску раённае ўпраўленне адукацыі шукае ідэолага на заробак 500 рублёў

5.01.2017 / 17:19

АЯ

На сайце з вакансіямі з'явілася абвестка ад імя ўпраўлення адукацыі спорта і турызма адміністрацыі Савецкага раёна Мінска.

Чыноўнікі шукаюць работніка на пасаду начальніка аддзела ідэалагічнай і выхаваўчай работы, спорта і турызма.

У абавязках пазначаныя «ажыццяўленне мерапрыемстваў па рэалізацыі Праграмы бесперапыннага выхавання дзяцей і моладзі», «каардынацыя работы па ахове жыцця і здароўя дзяцей», «абарона правоў дзяцінства, арганізацыя раённых мерапрыемстваў, конкурсаў дзіцячай самадзейнасці, святаў, конкурсаў прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў», «кантроль і арганізацыя летняга адпачынку вучняў».

Узамен Адміністрацыя раёна абяцае працу ў згуртаванай камандзе, цікавыя і творчыя задачы, стабільны заробак. 

Колькі плоцяць ідэолагу? Разам з надбаўкамі і прэміямі мае выйсці каля 500 рублёў, максімум — 550. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула