БЕЛ Ł РУС

У Смалявіцкім раёне міліцыянер насмерць збіў жанчыну, якая пераходзіла дарогу

5.01.2017 / 19:21

Ва УУС Мінскага аблвыканкама праводзіцца службовы разбор па справе аб ДТЗ, якое было ўчыненае супрацоўнікам міліцыі.

Як паведаміў афіцыйны прадстаўнік упраўлення ўнутраных спраў Мінаблвыканкама Яўген Сачак, ДТЗ адбылося ў цёмны час сутак 30 снежня ў Смалявіцкім раёне. Дзейны супрацоўнік Барысаўскага РАУС на асабістай машыне па-за службай насмерць збіў пешахода — жанчыну 1968 года нараджэння, якая пераходзіла дарогу. Міліцыянер быў цвярозы, меў усе неабходныя дакументы, месца здарэння не пакідаў.

Па факце ДТЗ расследуецца крымінальная справа па ч. 2 арт. 317 КК.

Дзе была збітая жанчына, на пешаходным пераходзе ці па-за ім, высвятляецца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула