БЕЛ Ł РУС

Сёмыя суткі за кратамі

15.07.2008 / 09:42

Nashaniva.com

На выходных ніякіх сьледчых дзеяньняў з затрыманымі па выбуху 4 ліпеня ў Менску, якія ўтрымліваюцца ў ізалятары часовага ўтрыманьня на Акрэсьціна, не праводзілася.


На выходных ніякіх следчых дзеянняў з затрыманымі былымі сябрамі арганізацыі «Белы легіён», якія ўтрымліваюцца ў следчым ізалятары на Акрэсціна ў Мінску, не праводзілася.

Пра гэта Еўрарадыё паведаміла Ніна Шыдлоўская, жонка аднаго з затрыманых — Міраслава Лазоўскага.

Нагадаем, хлопцы былі затрыманыя па справе аб выбуху 4 ліпеня.

Вось што кажа Ніна Шыдлоўская:

«Па чацвярых затрыманых я каардыную і збіраю інфармацыю. Нагадаю, гэта — Сяржук Чыслаў, Міраслаў Лазоўскі, Ігар Корсак і Віктар Ляшчынскі. На раніцу [у панядзелак] іх адвакаты ніякіх навінаў не мелі… За выходныя ніякіх следчых дзеянняў не праводзілася. Адпаведна яны адвакатаў не выклікалі».

Акрамя згаданых хлопцаў, па гэтай справе былі яшчэ затрыманыя Ілля Богдан, Антон Койпіш і Таццяна Пякун. Яшчэ трое сяброў АГП былі затрыманыя, але пасля асуджаныя на 10 і 15 сутак адміністрацыйнага арышту, нібыта, за «дробнае хуліганства».

12 ліпеня са следчага ізалятара КДБ былі выпушчаныя актывіст АГП Аляксандр Сергіенка, актывіст кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Павел Кур’яновіч і лідэр незарэгістраванай Беларускай партыі свабоды Сяргей Высоцкі.

Эўрарадыё

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула