БЕЛ Ł РУС

У Дзяржынскім раёне зладзеі скралі з кватэры 17 кніг — ім пагражае да 4 гадоў турмы

9.01.2017 / 13:35

Nashaniva.com

У ноч на 30 снежня невядомыя сарвалі замок у кватэры дома па вуліцы Школьнай у вёсцы Наследнікі (Дзяржынскі раён). Выбар злодзеяў здзівіў: зніклі толькі кнігі. Падрабязнасці паведамляе УУС Мінаблвыканкама.

З кватэры зніклі 17 кніг. Неўзабаве затрымалі падазраваных: двух беспрацоўных узростам 22 гады з суседняга пасёлка Путчына.

Шкоду ацанілі ў 150 рублёў, скрадзенае канфіскавалі. Заведзена крымінальная справа па ч. 2 арт. 205 Крымінальнага кодэкса (Крадзеж). Санкцыя артыкула - ад папраўчых работ тэрмінам да 2 гадоў і аж да пазбаўлення волі на 4 гады.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула