БЕЛ Ł РУС

Смяротнік на грузавіку пратараніў будынак паліцыі ў Егіпце

9.01.2017 / 15:38

Nashaniva.com

Смяротнік на грузавіку з выбухоўкай пратараніў прапускны пункт бяспекі каля паліцэйскага ўчастка на поўначы Сіная ў Егіпце, паведамляе Associated Press. Загінулі дзесяць чалавек.

Дзевяць з загінулых былі паліцэйскімі. Яшчэ 22 чалавекі атрымалі раненні.

Атака адбылася ў горадзе эль-Арыш на Сінайскім паўвостраве. Грузавік пратараніў будынак пасля таго, як некалькі баевікоў у масках закідалі паліцэйскіх гранатамі. У трох паверхах будынка паліцыі адбыўся пажар.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула