БЕЛ Ł РУС

Украінскія памежнікі затрымалі беларуса, які знаходзіцца ў базе Інтэрпала

9.01.2017 / 19:38

nn.by

Беларус, які адшукваецца Інтэрпалам, затрыманы ў аэрапорце Барыспаль. Пра гэта паведаміла прэс-служба Дзяржаўнай памежнай службы Украіны.

«Ажыццяўляючы афармленне пасажыраў на рэйс з Кіева ў Лондан, памежнікі выявілі, што ў дачыненні да грамадзяніна Рэспублікі Беларусь адбылося спрацоўванне базы Інтэрпал», — гаворыцца ў паведамленні.

Прозвішча затрыманага не паведамляюць. Вядома толькі, што ён адшукваецца за рабаванне.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула