БЕЛ Ł РУС

Вярхоўны суд Венесуэлы забараніў дэпутатам адпраўляць Мадура ў адстаўку

10.01.2017 / 6:35

Дэпутаты Нацыянальнага сходу Венесуэлы павінны спыніць працэдуру адхілення прэзідэнта Нікаласа Мадура ад пасады, паколькі яна не прадугледжаная ў канстытуцыі краіны.

Такое рашэнне вынес Вярхоўны суд Венесуэлы пасля таго, як большасць дэпутатаў прызналі, што Мадура «пакінуў сваю пасаду ў сілу не выканання сваіх абавязкаў», паведамляе тэлекампанія Telesur.

У заяве Вярхоўнага суда гаворыцца, што заканадаўчы орган не мае права прымаць рашэнні, не прадугледжаныя канстытуцыяй краіны.

Акрамя таго, суд пацвердзіў сваю пазіцыю, якая была выказана ў лістападзе 2016 года, калі суд прыняў пастанову і абавязаў членаў парламента ўстрымацца ад дэкларавання «палітычнай адказнасці» дзеючага прэзідэнта.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула