Міністрам замежных спраў Канады стала журналістка ўкраінскага паходжання Хрысця Фрыланд (Хамяк)
Хрысця Фрыланд (Chrystia Freeland) прызначана новым міністрам замежных спраў Канады, паведамляе National Observer.
nationalobserver.com
Цырымонія прысягі новых членаў кабінета міністраў прэм'ера Джасціна Трудо пачалася раніцай 10 студзеня ў рэзідэнцыі Рыдо-Хол у Атаве.
Да свайго прызначэння Фрыланд з лістапада 2015 г. займала пасаду міністра міжнароднага гандлю. Яна стала першай жанчынай на пасадзе кіраўніка канадскага МЗС за апошнія 24 гады.
Хрысця Фрыланд нарадзілася ў 1968 г. у Піс-Рывер (Альберта). Яе бацька, Дональд Фрыланд, быў адвакатам і членам Ліберальнай партыі Канады, а маці Галіна Хамяк, украінка па паходжанні, таксама працавала адвакаткай.
Хрысця Фрыланд атрымала ступень бакалаўра мастацтваў па расійскай гісторыі і літаратуры ў Гарвардскім універсітэце і ў 1993 г. — магістра даследаванняў па славістыцы ў каледжы Св. Антонія ў Оксфардскім універсітэце.
Пачынала журналісцкую кар'еру ва Украіне ў якасці стрынгера Financial Times, The Washington Post і The Economist. Пазней ў Financial Times ў Лондане, начальнікам маскоўскага бюро, карэспандэнткай ва Усходняй Еўропе ды інш. З сакавіка 2010 г. — рэдактар у Thomson Reuters. Таксама працавала штотыднёвым аглядальнікам у Globe and Mail.
26 ліпеня 2013 года пакінула журналістыку, каб балатавацца на давыбарах у парламент Канады ад Ліберальнай партыі па акрузе ў Таронта.