БЕЛ Ł РУС

Эма Стоўн, Эндру Гарфілд, Мэцью Маконахі і іншыя галівудскія акцёры спяваюць «I Will Survive»

13.01.2017 / 13:00

meduza.io

Часопіс W папрасіў галівудскіх акцёраў праспяваць песню Глорыі Гейнор «I Will Survive». Ролік прысвечаны інаўгурацыі прэзідэнта ЗША Дональда Трампа, якая адбудзецца 20 студзеня.

У відэа прынялі ўдзел лаўрэаты і намінанты «Оскара» і «Залатога глобуса», у тым ліку Эма Стоўн, Наталі Портман, Эндру Гарфілд, Мэцью Маконахі, Фелісіці Джонс і многія іншыя.

Песня «I Will Survive» была выпушчаная ў 1979 годзе. Яна адразу стала дыска-хітом, а таксама негалосным гімнам барацьбы за правы жанчын і ЛГБТ-супольнасці.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула