БЕЛ Ł РУС

Расейская праваслаўная царква назвала «жудаснай» прапанову кананізаваць Сталіна

18.07.2008 / 09:41

Nashaniva.com

«Прылічаць да ліку сьвятых вінаватага ў дзяржаўным тэрарызьме і бандытызьме, у выніку якога ганаруюцца сотні тысячаў пакутнікаў за веру — гэта жудаснае блюзьнерства»

«Гэта верх цынізму, — заявіў у этэры радыёстанцыі «Эхо Москвы» прэс‑сакратар Маскоўскай Патрыярхіі Уладзімер Вігілянскі. — Ён адзін з арміі вінаватых у поўным разгроме Рускай праваслаўнай царквы, у сталінскі час загінулі гвалтоўнай сьмерцю каля 200 тысяч сьвятароў».

«Прылічаць да ліку сьвятых вінаватага ў дзяржаўным тэрарызьме і бандытызьме, у выніку якога ганаруюцца сотні тысячаў пакутнікаў за веру — гэта жудаснае блюзьнерства», — заключыў Вігілянскі.

З прапановай кананізаваць Сталіна выступіла міжрэгіянальная грамадзкая арганізацыя «Камуністы Пецярбурга і Ленінградзкай вобласьці».

«Эхо Москвы»

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула