БЕЛ Ł РУС

66-гадовы эксгібіцыяніст з Баранавічаў атрымаў год калоніі

24.01.2017 / 17:00

24 студзеня ўступіў у законную сілу прысуд 66-гадоваму жыхару Баранавічаў за распусныя дзеянні ў дачыненні да малалетніх дзяцей.

Як паведаміла старшы пракурор аддзела пракуратуры Брэсцкай вобласці Надзея Некрашэвіч, днём 25 ліпеня 2016 года пенсіянер у Баранавічах у адным з сквераў дэманстраваў свае геніталіі дзвюм сямігадовым дзяўчынкам, якія гулялі паблізу. Спалохаўшыся, дзеці ўцяклі і расказалі пра здарэнне бацькам. Пенсіянера затрымалі і распачалі крымінальную справу.

6 снежня суд Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы прызнаў мужчыну вінаватым у распусных дзеяннях у дачыненні да асоб, якія заведама не дасягнулі шаснаццацігадовага ўзросту (ч. 1 арт. 169 КК) і прысудзіў да года пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму з прымусовым лячэннем ад хранічнага алкагалізму.

Фігурант крымінальнай справы не прызнаў віну і абскардзіў прысуд.

24 студзеня судовая калегія па крымінальных справах Брэсцкага абласнога суда адхіліла яго скаргу і пакінула без змены прыгавор суда першай інстанцыі. Ён уступіў у законную сілу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула