БЕЛ Ł РУС

Трамп забараніў фінансаваць арганізацыі, якія праводзяць ці прапагандуюць аборты 

24.01.2017 / 22:32

Аляксандр Гелагаеў

Прэзідэнт ЗША падпісаў указ, які ўмацуе ягоныя пазіцыі сярод Рэспубліканскай партыі, бо забараняе дзяржаўную дапамогу арганізацыям, якія прапагандуюць аборты.

Былы прэзідэнт Абама ў свой час адмяніў указ, які быў першы раз прыняты яшчэ рэспубліканцам Рональдам Рэйганам.

Reuters

Пры аднаўленні традыцыйнай палітыкі рэспубліканцаў Трамп яшчэ і пашырыў дзеянне забароны - калі раней указ пазбаўляў пра-абортныя арганізацыі фінансавання прыкладна на $600 мільёнаў, то зараз амерыканскі федэральны бюджэт можа зэканоміць да $8 мільярдаў, піша Politico.

Прыхільнікі абортаў у ЗША, многія з якіх выходзілі на днях на так званы «Марш жанчын», рэзка раскрытыкавалі рашэнне Трампа.

У той жа час абаронцы чалавечага жыцця з моманту зачацця назвалі новы ўказ «працягам спадчыны Рональда Рэйгана» і «хуткім дзеяннем у падтрымку павагі да чалавечага жыцця». 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула