БЕЛ Ł РУС

Створаная працоўная група па стымуляванні дзелавой актыўнасці на чале з Лукашэнкам

25.01.2017 / 17:10

У Беларусі створаная рабочая група па стымуляванні дзелавой актыўнасці, выключэнні залішніх патрабаванняў да суб`ектаў гаспадарання, удасканаленні кантрольна-нагляднай дзейнасці на чале з Аляксандрам Лукашэнкам.

Пра гэта паведаміў журналістам сустаршыня Рэспубліканскай канфедэрацыі прадпрымальніцтва Віктар Маргелаў. Паводле яго слоў, група створаная распараджэннем прэзідэнта 13 студзеня. «Сябе прэзідэнт прызначыў кіраўніком групы, у яе ўваходзяць кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта, прадстаўнікі міністэрстваў, Камітэта дзяржкантролю і сем-восем прадстаўнікоў бізнесу, у тым ліку я. Паслязаўтра першае пасяджэнне», — сказаў Маргелаў.

Паводле яго слоў, дзелавая супольнасць на пасяджэнні кансультатыўна-каардынацыйнага савета 20 студзеня ўжо выпрацавала прапановы, якія будзе абмяркоўваць у рамках рабочай групы. «Трэба прымаць смелыя рашэнні», — лічыць Маргелаў.

У прыватнасці, прадстаўнікі бізнес-саюзаў плануюць выступіць з прапановамі па стратэгіі развіцця малога і сярэдняга прадпрымальніцтва да 2030 года, якая рыхтуецца зараз.

Распараджэнне аб стварэнні рабочай групы пакуль афіцыйна не апублікаванае.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула