БЕЛ Ł РУС

У піку Трампу Нідэрланды ствараюць глабальны фонд падтрымкі даступнасці абортаў

26.01.2017 / 09:04

СГ

Нідэрланды ствараюць глабальны фонд для падтрымкі даступнасці абортаў для жанчын. Гэта адказ на забарону Трампам федэральнага фінансавання для міжнародных арганізацый, што дапамагаюць жанчынам рабіць аборты.

Пра гэта заявіў прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Нідэрландаў у сераду.

Ініцыятыву падтрымаюць некаторыя іншыя краіны Еўрасаюза, адзначыў ён.

У панядзелак Трамп падпісаў дакумент, які забараняе выдзяленне сродкаў замежным недзяржаўным арганізацыям, якія або аказваюць паслугі абортаў у сваіх шпіталях, або раяць аборты як метад планавання сям'і.

Нідэрландскае заканадаўства аб сям'і і рэпрадуктыўным здароўі — адно з самых ліберальных у свеце.

З ініцыятывай пра падтрымку абортаў за мяжой выступіла Партыя працы — левацэнтрысцкая партыя з урадавай кааліцыі Нідэрландаў.

«Калі прымаюцца рашэнні, кепскія для жанчын у краінах Трэцяга свету, мы павінны тым кабетам дапамагчы», — сказала кіраўніца Партыі працы.

Рэспубліканскія адміністрацыі ў ЗША ад 1984 года перыядычна прымаюць антыабортныя захады, а дэмакратычныя іх адмяняюць.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула