БЕЛ Ł РУС

Апазіцыя Сірыі адкінула прапанаваны Расіяй праект Канстытуцыі

26.01.2017 / 10:36

Nashaniva.com

Сірыйская апазіцыя адхіліла праект Канстытуцыі краіны, прапанаваны Расіяй на міжсірыйских перамовах у Астане. Пра гэта паведамляе Bloomberg са спасылкай на члена дэлегацыі паўстанцаў на перамовах Ях'ю аль-Арыдзі.

Лідары сірыйскай апазіцыі на перамовах у Астане, фота Сяргея Грыца, AP

«Мы сказалі ім [рускім], што адзіны, хто мае права пісаць Канстытуцыю Сірыі, — гэта сірыйскі народ. Досвед Пола Брэмера ў Іраку (быў паўнамоцным прадстаўніком прэзідэнта Джорджа Буша-малодшага ў Іраку ў 2003-2004 гадах) цалкам паказальны: калі Канстытуцыя напісана іншай краінай, яна не будзе працаваць», — сказаў агенцтву аль-Арыдзі падчас тэлефоннай размовы.

Абмяркоўваць дэталі прапанаванага Масквой праекта ён адмовіўся

Як раней стала вядома РБК, праект Канстытуцыі прапануе сірыйцам абіраць прэзідэнта на сем гадоў без магчымасці перавыбрання на другі тэрмін. Дакумент таксама прадугледжвае пераразмеркаванне паўнамоцтваў прэзідэнта на карысць двухпалатнага парламента.

Акрамя таго, сярод прапаноў Расіі - стварэнне курдскай аўтаноміі. Праект Канстытуцыі таксама адхіляе шарыят як асноўную крыніцу права.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула