БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка адкрыў адбудаваную Ратушу ў Магілёве + фота

19.07.2008 / 04:05

МБ

Адноўленая магілёўская Ратуша ўяўляе сабой трохпавярховы будынак зь вежай.

Аляксандр Лукашэнка ў пятніцу ўзяў удзел у цырымоніі адкрыцьця адбудаванае Магілёўскай гарадзкой ратушы. Нагадаем, што пры пачатку яе будаўніцтва Аляксандр Лукашэнка заклаў у падмурак ратушы капсулу з наказам будучым пакаленьням.

Ратуша - гэта сымбаль вольнасьці гораду, яе самакіраваньня. Менавіта таму пасьля акупацыі Беларусі Расеяй амаль усе гэтыя будынкі, у тым ліку й Менская, былі зьнішчаныя.

У Ратушы засядала гарадзкое самакіраваньне. Як вядома, усе гарады Беларусі мелі майдэборскае (магдэбурскае) права.

Харошыя Ратушы захаваліся ў Шклове, Віцебску, Чачэрску. Менскую кагадзе аднавілі - што сымбалічна - на плошчы Свабоды.

Адноўленая магілёўская ўяўляе сабой трохпавярховы будынак зь вежай.


Так выглядае адноўлены сымбаль вольнасьці гарадзкой.

Так змадэляваў выгляд старадаўняга Магілёва студэнт Унівэрсытэту культуры Даніла Рыбкін.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула