БЕЛ Ł РУС

Шэсць чалавек загінулі пры стральбе ў мячэці Квебека

30.01.2017 / 06:14

Nashaniva.com

Reuters.com

Прынамсі шэсць чалавек загінулі пры стральбе ў мячэці горада Квебек — сталіцы аднайменнай канадскай правінцыі. Пра гэта журналістам паведаміў прэзідэнт мячэці, якая служыць таксама асноўным памяшканнем Ісламскага культурнага цэнтра горада, Махамед Янгі, піша Бі-бі-сі.

Прэм'ер-міністр Канады Джасцін Трудо выпусціў заяву, у якой назваў напад на мячэць тэрактам.

Паліцыя пакуль не паведамляе дакладнай колькасці загінулых і пацярпелых. Прадстаўнік паліцыі паведаміў, што пацярпелых шмат і ёсць забітыя.

У мячэці на момант нападу знаходзіліся дзясяткі чалавек, якія прыйшлі на нядзельную вечаровую малітву.

Квэбэкская паліцыя паведаміла ў «Твітары», што цяпер сітуацыя знаходзіцца пад кантролем, усе, хто знаходзіўся ў мячэці, эвакуяваныя. На дадзены момант арыштаваныя два чалавекі.

Адзін з відавочцаў раней паведаміў «Рэйтэр», што ў мячэць праніклі тры ўзброеныя чалавекі. Паліцыя пакуль не выключае магчымасці таго, што трэцяму нападніку ўдалося схавацца.

На дадзены момант матывы тых, хто нападаў, невядомыя.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула