БЕЛ Ł РУС

Францыя: у другім туры праймерыз сацыялістаў перамагае Бенуа Амон

30.01.2017 / 06:20

Паводле папярэдніх вынікаў, у другім туры праймерыз кіруючай Сацыялістычнай партыі Францыі перамогу атрымлівае былы міністр адукацыі Бенуа Амон, які выступае за вяртанне да каштоўнасцяў левага крыла партыі.

Падобна на тое, што яго асноўны супернік — экс-прэм'ер Мануэль Вальс — значна адстае па выніках галасавання, якое павінна было вызначыць, хто будзе прадстаўляць сацыялістаў на будучых прэзідэнцкіх выбарах у красавіку.

Прагаласаваць у іх мог любы жыхар Францыі, які заплаціў эквівалент аднаго еўра і згодны з каштоўнасцямі левацэнтрысцкай партыі.

Былы прэм'ер-міністр Мануэль Вальс падтрымлівае планы ўрада, што выклікалі спрэчкі, аб змякчэнні працоўнага заканадаўства, закліканыя стварыць больш працоўных месцаў.

Яўка аказалася вышэйшая, чым у першым туры, які прайшоў тыдзень таму.

Аднак Амон, паводле апытанняў грамадскай думкі, выйдзе з прэзідэнцкай гонкі ўжо ў першым туры, які пройдзе 23 красавіка.

Гэта значыць, што кандыдат левай альтэрнатывы, былы міністр эканомікі Эмануэль Макрон зможа паспрабаваць заваяваць галасы вялікай групы выбаршчыкаў, якія не падтрымліваюць ні левых, ні правых.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула