БЕЛ Ł РУС

Канада дасць прытулак не дапушчаным у ЗША з-за ўказу Трампа асобам

30.01.2017 / 09:45

Nashaniva.com

Канада прадаставіць часовы прытулак грамадзянам, якім было адмоўлена ва ўездзе ў ЗША ў сувязі з указам прэзідэнта Дональда Трампа. Пра гэта заявіў міністр па пытаннях іміграцыі, бежанцаў і грамадзянства Канады Ахмед Хусейн, перадае Reuters.

«Дазвольце мне запэўніць тых, хто мог апынуцца ў цяжкім становішчы ў Канадзе, што я выкарыстоўваю свой аўтарытэт міністра для прадастаўлення часовага прытулку тым, хто ў гэтым мае патрэбу», — сказаў Хусейн.

Пры гэтым ён адзначыў, што кожная краіна мае права сама вызначаць сваю палітыку і ў цяперашні час Канада не збіраецца выходзіць з іміграцыйнага пагаднення з ЗША.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула