БЕЛ Ł РУС

Школьніца, якую збіў аўтамабіль пад Гроднам, памерла ў бальніцы

30.01.2017 / 09:59

nn.by

«Ад атрыманых цялесных пашкоджанняў дзяўчынка 29 студзеня памерла ў бальніцы», — гаворыцца ў паведамленні, размешчаным на сайце МУС.

ДТЗ адбылося 16 студзеня ў аграгарадку Азёры Гродзенскага раёна. Пад коламі «Аўдзі» аказалася вучаніца 3-га класа мясцовай школы.

Дзяўчынка не паглядзела па баках і пачала перабягаць дарогу па-за пешаходным пераходам, непадалёк ад школы. Кіроўца «Аўдзі» не паспеў зрэагаваць на сілуэт, які раптам з'явіўся на дарозе.

У ДАІ тады выказалі здагадку, што ўвагу дзяўчынкі прыцягнулі вароты школы, прызначаныя для праезду аўтамабільнага транспарту. Яны былі адкрыты і знаходзіліся бліжэй, чым вароты школы.

Увесь гэты час школьніца была ў рэанімацыі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула