БЕЛ Ł РУС

Школьнік у Брэсце абстраляў аўтобус з пнеўматычнага пісталета

30.01.2017 / 10:23

БелТА

У Брэсце падлетак страляў з пнеўматычнага пісталета па рэйсавым аўтобусе, паведаміў афіцыйны прадстаўнік УУС Брэсцкага аблвыканкама падпалкоўнік міліцыі Сяргей Дучэнка.

Выпадак адбыўся 25 студзеня ў мікрараёне Вулька. Каля 20.00 у міліцыю звярнуўся кіроўца рэйсавага аўтобуса па маршруце №12.

Мужчына паведаміў, што на скрыжаванні вуліц Чырванасцяжная і Марозава невядомы пашкодзіў бакавое шкло аўтобуса МАЗ-103.

Супрацоўнікі аддзела крымінальнага вышуку высветлілі, што хуліганства здзейсніў вучань адной са школ Брэста. Падлетак 2002 года нараджэння пашкодзіў акно, стрэліўшы па ім з пнеўматычнага пісталета.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула