БЕЛ Ł РУС

Водных відаў спорту на Еўрапейскіх гульнях у Мінску не будзе

30.01.2017 / 11:52

Nashaniva.com

Пра гэта генеральны сакратар Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі Анатоль Котаў паведаміў у эфіры СТБ, піша Tut.by.

«Цяпер гаворка ідзе пра тое, што ў нашым фінальным спісе засталося 14—17 відаў спорту. Але дысцыплін (хачу проста падкрэсліць) значна больш. Бо некаторыя віды спорту — гэта спецыфіка падліку. Мы лічым па дысцыплінах, еўрапейцы лічаць па відах спорту.

Умоўна кажучы, водныя віды спорту, якіх у нас не будзе, ужо пра гэта можна сказаць (плаванне, сінхроннае плаванне, воднае пола, скачкі з трампліна), раскладваюцца на чатыры.

У нас такіх шкатулачак, якія раскладваюцца на мноства дысцыплін, таксама будзе дастаткова шмат.

Можна ўсіх ўзрадаваць: у нас будзе лёгкая атлетыка, толькі фармат не вызначаны, таму мы не ведаем, колькі дысцыплін Мінск прыме.

Але мы атрымалі выразныя запэўніванні ў тым, што гэта будуць спаборніцтвы топ-ўзроўню для Еўропы і кваліфікацыя на Алімпіяду-2020 у Токіа.

Плануем адкрыць мяжы на час правядзення Еўрапейскіх гульняў для ўдзельнікаў, антуражу і, самае галоўнае, заўзятараў. Гэта значыць, як на чэмпіянат свету па хакеі, можна будзе уехаць у краіну без візы, - сказаў Анатоль Котаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула