БЕЛ Ł РУС

Брытанскія ўлады не маюць намеру адмяняць прыём Трампа каралевай

30.01.2017 / 13:09

У брытанскім урадзе адхілілі заклікі адмяніць дзяржаўны візіт прэзідэнта ЗША Дональда Трампа ў краіну з-за ўвядзення амерыканскім лідарам жорсткіх абмежаванняў для мігрантаў.

Дзяржаўны візіт у Брытанію прадугледжвае прыём лідара замежнай дзяржавы каралевай Лізаветай ІІ. Супраць гэтага выступілі аўтары петыцыі, пад якой паставілі свае подпісы ўжо каля мільёна брытанцаў.

Трамп атрымаў афіцыйнае запрашэнне на візіт у Брытанію на сустрэчы з прэм'ер-міністрам Тэрэзай Мэй.

Як сказала Бі-бі-сі крыніца ва ўрадзе, забарона на ўезд у Брытанію Дональду Трампу была б «папулісцкім жэстам». Крыніца таксама дадала, што запрашэнне наведаць Брытанію з візітам ўжо было прынята амерыканскім бокам, і адкліканне запрашэння ўсё б сапсавала.

Лідар Лейбарысцкай партыі Джэрэмі Корбін мяркуе, што прэм'ер Брытаніі Тэрэза Мэй не апраўдае чаканняў суайчыннікаў, калі не зможа адтэрмінаваць візіт Дональда Трампа.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула