БЕЛ Ł РУС

Трамп звольніў часовага генпракурора пасля крытыкі свайго ўказа

31.01.2017 / 06:14

Nashaniva.com

В.а. генеральнага пракурора ЗША Салі Ейтс звольненая. На яе месца прызначаная пракурор ЗША па Усходняй акрузе штата Вірджынія Дана Бента, напісаў у сваім «Твітары» прэс-сакратар Белага дома Шон Спайсер.

Салі Ейтс заявіла 31 студзеня, што міністэрства юстыцыі не будзе абараняць міграцыйны ўказ прэзідэнта Дональда Трампа ў судзе. Яна адзначыла, што не ўпэўнена ў законнасці распараджэння.

У заяве Белага дома гаворыцца, што Салі Ейтс «здрадзіла міністэрству юстыцыі, адмовіўшыся выконваць законны ўказ, прыняты з мэтай абараніць грамадзян ЗША».

Трамп 27 студзеня падпісаў распараджэнне, згодна з якім на нявызначаны тэрмін прыпыняецца прыём бежанцаў з Сірыі. Усе астатнія праграмы па прыёме бежанцаў прыпыненыя на 120 дзён. Таксама ўказ забараняе ўезд у ЗША ўсім грамадзянам сямі мусульманскіх краін на 90 дзён, паведамляе Бі-бі-сі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула