БЕЛ Ł РУС

За забойства шасці чалавек у мячэці Квебека затрымалі 27-гадовага студэнта правых поглядаў

31.01.2017 / 8:45

Nashaniva.com

27-гадовы Аляксандр Бісанет, які абвінавачваецца ў нападзе на мячэць у Квебеку, быў вядомы ў студэнцкіх колах горада як прыхільнік правых кансерватыўных поглядаў. Пра гэта паведамляе тэлеканал CBC.

Пасля весткі аб арышце Бісанета ў групе ў фэйсбуку, прысвечанай падтрымцы бежанцаў у Квебеку, з'явіўся запіс пра яго.

«З болем і гневам мы даведаліся пра асобу тэрарыста Аляксандра Бісанета, які, на жаль, быў вядомы некаторым актывістам ва ўніверсітэце Лаваль і ў сацсетках як прыхільнік [лідара французскіх нацыяналістаў Марын] Лё Пен і праціўнік фемінізму», — сказана ў заяве.

Знаёмы Бісанета распавёў газеце The Globe and Mail, што часта спрачаўся з ім пра палітыку, у прыватнасці, з-за яго нападак на бежанцаў і з-за падтрымкі Лё Пен і Дональда Трампа.

Ва універсітэце Лаваль Бісанет вывучаў антрапалогію і паліталогію.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула