БЕЛ Ł РУС

Журы Канскага кінафестывалю ўзначаліць Альмадовар

31.01.2017 / 10:6

Nashaniva.com

Іспанскі рэжысёр Педра Альмадовар узначаліць журы Канскага фестывалю ў 2017 годзе.

AFP

67-гадовы Альмадовар — першы за ўсю гісторыю правядзення Канскага кінафестывалю кінематаграфіст з Іспаніі, які зойме пасаду кіраўніка журы.

Пэдра Альмадовар рэжысёр такіх фільмаў, як «Жанчыны на мяжы нервовага зрыву», «Усё пра маю маці» і «Паразмаўляй з ёй». Ён двойчы атрымліваў узнагароды Канскага фестываля — у 1999 годзе за «Усё пра маю маці» як найлепшую рэжысуру і ў 2006 годзе за сцэнар «Вяртання». Стужка «Усё пра маю маці», у ліку іншых узнагарод, атрымала «Оскар» як найлепшы фільм на замежнай мове.

70-ы Міжнародны Канскі кінафестываль пройдзе з 17 па 28 мая.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула