БЕЛ Ł РУС

Жыхар Сочы выгравіраваў сабе на зубах партрэты Пуціна і Трампа ФОТАФАКТ

31.01.2017 / 12:12

Жыхар Сочы па імені Дзяніс папрасіў стаматолагаў усталяваць яму каронкі на зубы з партрэтамі Уладзіміра Пуціна і Дональда Трампа.

Як распавёў стаматолаг Леў Леўчанка, спачатку мастак зрабіў замалёўку партрэтаў на кераміцы. Пасля гэтага на яе нанеслі стаматалагічную глазуру, якой пакрываюць каронкі. Затым нарыхтоўку запяклі ў стаматалагічнай печы.

«Навошта замовіў малюнак? Проста паважаю іх і ўсё. Санкцыі калі змякчаць, майму бізнэсу і іншым будзе лягчэй», — растлумачыў мужчына.

Кожная каронка абышлася Дзянісу ў тысячу еўра.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула