БЕЛ Ł РУС

Трамп намінаваў у Вярхоўны суд кансерватара Горсача

1.02.2017 / 08:33

Nashaniva.com

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп намінаваў у Вярхоўны суд Ніла Горсача — суддзю з Каларада, вядомага сваімі кансерватыўнымі поглядамі. Горсачу 49 гадоў. Цяпер ён служыць у Апеляцыйным судзе дзясятай акругі ЗША.

AFP

Прэзідэнт заявіў, што, намінуючы Горсача на пасаду суддзі Вярхоўнага суда, ён выконвае дадзенае ім перадвыбарнае абяцанне. Раней Трамп казаў, што мае намер прызначыць кансерватыўнага суддзю, які будзе падтрымліваць правы грамадзян на свабоднае захоўванне i нашэнне зброі, а таксама выступаць супраць абортаў і гей-шлюбаў.

Ніл Горсач — суддзя з «цудоўным інтэлектам і цудоўнай юрыдычнай адукацыяй», заявіў Трамп.

Кандыдатуру Горсача яшчэ павінен ухваліць сенат. Дэмакраты раней заяўлялі, што адмовяцца падтрымліваць залішне кансерватыўнага, на іх думку, суддзю, піша Бі-бі-сі.

Вярхоўны суд ЗША — найвышэйшая судовая інстанцыя ў краіне. Як правіла, Вярхоўны суд дзейнічае як апеляцыйная інстанцыя: ён разглядае справы, звязаныя са спрэчнымі законамі, а таксама з удзелам уладаў штатаў і федэральнага ўрада.

Справы звычайна паступаюць на разгляд Вярхоўнага суда пасля серыі апеляцый у судах ніжэйшай інстанцыі. Суддзі гэтага суда могуць ствараць прэцэдэнты, і іх рашэннямі пасля кіруюцца суддзі ўсёй краіны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула