БЕЛ Ł РУС

WhatsApp дазволіць выдаляць адпраўленыя паведамленні

1.02.2017 / 10:38

Максім Маханькоў

Папулярны месенджар WhatsApp у хуткім часе дазволіць сваім карыстальнікам выдаляць паведамленні, дасланыя па памылцы. Новая функцыя з’явіцца ў наступнай версіі праграмы, як і функцыя рэдагавання адпраўленых паведамленняў.

Выдаляць і рэдагаваць паведамленне можна будзе пры ўмове, што атрымальнік яго яшчэ не паспеў прачытаць. Акрамя гэтага, WhatsApp тэстуе ў бэта-версіі функцыю Live Location Tracking, якая дазволіць дасылаць сябрам ваша месцазнаходжанне, што можа спрасціць каардынацыю групы людзей пры сустрэчы. Даслаць сваё месцазнаходжанне можна будзе як адзін раз, так і некалькі разоў з перыядычнасцю ў 1, 2 ці 5 хвілін. Функцыю можна будзе без праблем адключыць, калі вы хвалюецеся пра ўласную бяспеку. Функцыя таксама з’явіцца ў наступнай версіі праграмы, хаця канкрэтныя даты пакуль не агучваліся.

Сярод іншых функцый, якія могуць з’явіцца ў новай версіі дадатку, функцыя адказу на статусы карыстальніка, а таксама магчымасць паскардзіцца на спам у службу падтрымкі пры дапамозе трасення смартфона.

Нагадаем, што яшчэ раней, акрамя функцыі тэкставай перапіскі, у WhatsApp з’явіліся відэавыклікі, а таксама рэдактар малюнкаў, які працуе на манер рэдактара ў Snap Chat.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула