БЕЛ Ł РУС

«Увесь гнеў народа абрынуўся на падаткавікоў»

1.02.2017 / 10:49

Даслаў чытач Віктар Л.

«Я ІП, быў па сваіх справах у падатковай, у суседні кабінет заходзілі па чарзе «дармаеды» з лістамі шчасця. З кабінета чуліся то праклёны, то агрэсіўныя крыкі, лямант, то плач, — піша «Нашай Ніве» чытач Віктар Л. — Мне стала больш шкада падаткавікоў, чым «туніядцаў». Увесь гнеў народа абрынуўся на падаткавікоў, а яны не могуць нічога слушнага адказаць, апраўдаць указ. Выключная псіхалагічная напружанасць. А займацца сапраўднымі ўхілістамі ад падаткаў няма ім калі цяпер», — піша чытач.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула