БЕЛ Ł РУС

Bellingcat: Сепаратысты ў Данецку вядуць абстрэл з жылых кварталаў

3.02.2017 / 11:07

Nashaniva.com

Атрады прарасійскіх сепаратыстаў у Данецку вядуць агонь па ўкраінскіх войсках з жылых кварталаў. Пра гэта паведамляе ў сваім расследаванні Bellingcat.

Эксперты супольнасці высветлілі, што 31 студзеня і 1 лютага ў Данецку былі бачныя пускі снарадаў сістэм залпавага агню «Град». Устаноўкі, як удалося высветліць па апублікаваных у сацсетях відэазапісах і спадарожнікавых здымках, знаходзіліся паблізу жылых кварталаў і гіпермаркета «Ашан».

У Bellingcat адзначаюць, што такое размяшчэнне артылерыйскіх сістэм паказвае на выкарыстанне мірных жыхароў Данецка ў якасці «жывога шчыта» ад магчымай контратакі ўкраінскай арміі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула