БЕЛ Ł РУС

Летняя школа для асьпірантаў у Вільні

21.07.2008 / 21:40

Паводле adukacyja.info

21-28 верасьня ўнівэрсытэт імя Мікалая Ромэра запрашае студэнтаў-дактарантаў, якія спэцыялізуюцца ў галіне сацыяльных навук, на летнюю школу, прысьвечаную праблемам дэмакратыі ў пост-камуністычнай Эўропе.

Працоўная мова – ангельская. Арганізатары забясьпечваюць удзельнікаў жыльлём і харчаваньнем на пэрыяд тыднёвага курсу.

Кандыдатам для ўдзелу неабходна даслаць CV, кароткае апісаньне тэзаў па тэме спатканьня і заяўку на адрас: summer_school@mruni.eu.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула