БЕЛ Ł РУС

Прыпячэ не па‑дзіцячаму

22.07.2008 / 11:23

Nashaniva.com

Пад канец тыдня чакаецца да +32 градусаў цяпла.


Фота photo.bymedia.net

Пачынаючы з другой паловы тыдня ў Беларусi чакаецца iстотнае пацяпленне, паведамiла рэдакцыi галоўны сiноптык Рэспублiканскага гiдраметцэнтра Вольга Фядотава.

Такiм чынам, у сярэдзiне тыдня паветраныя масы зменяцца на ўсходнiя i да нас завiтае цёплае паветра з цэнтральных раёнаў Расii.

У сераду ўдзень тэмпература паветра павялiчыцца да 20—26 градусаў, а па Гомельскай, паўднёвым усходзе Магiлёўскай абласцей — да 30 цяпла. У чацвер—пятнiцу спякотнае надвор’е распаўсюдзiцца ўжо на ўсю тэрыторыю Беларусi.

У гэтыя днi кароткачасовыя дажджы чакаюцца толькi ў паўднёвай частцы нашай краiны. Таму 24—25 лiпеня тэмпература паветра ўначы будзе 12—19 градусаў, удзень 25—30, а па паўднёвым усходзе — да 32 градусаў цяпла.

Згодна з папярэднiмi прагнозамi, у выхадныя захаваецца летняе цёплае надвор’е. У cуботу часткова па поўднi Брэсцкай i Гомельскай абласцях, а ў нядзелю месцамi па Беларусi чакаюцца кароткачасовыя дажджы i навальнiцы. Тэмпература паветра ў начы 13—19, удзень у суботу 25—30, у нядзелю 23—28 градусаў.

Сяргей Куркач, Звязда

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула