БЕЛ Ł РУС

Дакумэнты пра Катынь знайшліся ў прэзыдэнта Польшчы

22.07.2008 / 13:45

Nashaniva.com

Прынамсі так сьцьвярджае прэс-служба Леха Качынскага.

Прэс‑служба Леха Качынскага паведаміла, што копіі дакумэнтаў пра злачынствы ў Катыні, якія былі перададзеныя прэзыдэнтам Расеі Барысам Ельцыным падчас яго візыту ў Варшаву ў 1993 г. і перададзеныя тагачаснаму кіраўніку Польшчы Леху Валэнсу, захоўваюцца ў поўным камплекце ў прэзыдэнцкім архіве і нікуды не зьнікалі, паведамляе newsru.com

Нагадаем, што на мінулым тыдні кіраўнік аддзелу расьсьледаваньняў Інстытуту нацыянальнай памяці Дарыюш Габрыэль падчаc выступу ў сойме заявіў, што ў польскіх архівах няма дакумэнту, які пацьвярджае, што забойствы ў Катыні на рахунку НКВД.

«Ні пракуроры, ні архіўныя супрацоўнікі таго дакумэнту ў сябе ня маюць. Два гады таму мы зьвярнуліся да Канцылярыі прэзыдэнта з мэтай адшукаць гэты дакумэнт у іх, але эфэкт таксама быў негатыўны», — сказаў тады Габрыэль.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула