БЕЛ Ł РУС

Украіна гразіцца адключыць «гістэрычныя» расейскія каналы

22.07.2008 / 14:12

Nashaniva.com

Нацрада па пытаньнях тэлебачаньня ды радёвяшчаньня Ўкраіны прыстрашыла іншаземныя каналы, што ў выпадку працягу практыкі спэкуляцыі на моўнай тэме яна ўздыме пытаньне пра правамернасьць прысутнасьці такіх тэлеканалаў у кабэльных тэлесетках Украіны.

Паводле нацыянальнай рады, спэкуляцыі на моўнай тэме «сталіся ці не галоўнай навіновай тэмай сюжэтаў некаторых СМІ».

«Асабліва гэтым вызначаецца РТР «Планета». Неправераная, тэндэнцыйная, а частка і адкрыта правакацыйная інфармацыя становіцца нормай для гэтага тэлеканалу», — сказана ў заяве.

«Пры актыўнай дапамозе асобных расейскіх тэлеканалаў пашыраюцца абсурдныя цьверджаньні пра тое, што Нацыянальная рада вымагае ад расейскіх тэлекампаній, што перадаюць свае праграмы ў кабэльных тэлесетках Украіны, перакладу іх праграм на ўкраінскую мову», — вядзецца ў лісьце Нацрады.

Нацыянальная рада інфармуе, што «ў выпадку працягу дэзінфармаваньня гледачоў ды наўмысных спэкуляцый на тэмах, што правакуюць палітычныя процістаяньні, шкодзяць добрасуседзкім стасункам Украіны й Расейскай Фэдэрацыі», яна будзе вымушаная разгледзець пытаньне пра правамернасьць прысутнасьці такіх замежных тэлеканалаў у кабэльных тэлесетках Украіны.

Паводле: «Українська правда»

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула