БЕЛ Ł РУС

Ва Украіне дэпутаты аблсавета пабіліся праз рускую мову ВІДЭА

9.02.2017 / 19:49

nn.by

Інцыдэнт адбыўся на сесіі Чаркаскага абласнога савета Украіны пасля таго, як адзін з дакладчыкаў адмовіўся выступаць на ўкраінскай мове і заявіў, што «на рускай яму камунікаваць зручней».

Інцыдэнт адбыўся ў час справаздачы в.а. дырэктара камунальнага прадпрыемства гасцінічнага комплексу «Днепр» Барыса Лебядцова. Дакладчык адмовіўся чытаць справаздачу па-ўкраінску, што абурыла дэпутата Юрыя Ботнара ад нацыяналістычнай фракцыі «Свабода».

У выніку канфлікт перарос у бойку. Дэпутатаў давялося разнімаць праваахоўнікам.

Напярэдадні спікер украінскага парламента Андрэй Парубій заклікаў парламентарыяў выступаць на дзяржаўнай мове — украінскай. Ён дадаў, што пры неабходнасці можа арганізаваць дэпутатам пераклад.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула