БЕЛ Ł РУС

Мінсельгасхарч лічыць залішняй трывогу наконт магчымых правакацый

9.02.2017 / 22:45

nn.by

У міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі разлічваюць, што рашэнне пра перанос візіту інспектараў Рассельгаснагляду ў краіну будзе перагледжана.

«Спадзяёмся, што гэтае рашэнне будзе перагледжана», — заявіў Інтэрфаксу начальнік галоўнага ўпраўлення знешнеэканамічнай дзейнасці Мінсельгасхарча Аляксей Багданаў.

Ён падкрэсліў, што Беларусь гатовая на практыцы прадэманстраваць усё, што абмяркоўвалася бакамі падчас відэаканферэнцыі 7 лютага і настроена на далейшую працу з Рассельгаснаглядам.

«Наша запрашэнне застаецца ў сіле. Мы гатовыя да канструктыўнай працы», — заўважыў суразмоўца.

Ён дадаў, што занепакоенасць адносна нейкіх правакацый у выпадку візіту прадстаўнікоў Рассельгаснагляду ў краіну залішняя. «Беларусь — прававая, еўрапейская, цывілізаваная дзяржава, у якой бяспечна знаходзіцца любому чалавеку, у тым ліку прадстаўнікам Рассельгаснагляду», — заўважыў ён.

Рассельгаснагляд адклаў візіт сваіх супрацоўнікаў у Беларусь, асцерагаючыся «правакацый»

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула