БЕЛ Ł РУС

Канал ZDF распавёў аб адпраўцы ў ЕС «агентаў ФСБ» пад выглядам бежанцаў з Чачні

10.02.2017 / 10:01

ФСБ Расіі адпраўляе ў Еўрасаюз сваіх агентаў — ураджэнцаў Чачні — пад выглядам бежанцаў, сцвярджаюць аўтары фільма «Халодная вайна Пуціна», паказанага 8 лютага ў эфіры нямецкага тэлеканала ZDF.

Аб адпраўцы агентаў пад выглядам бежанцаў распавёў журналістам былы высокапастаўлены супрацоўнік ФСБ, які фігуруе ў фільме пад імем Ігар.

Паводле яго слоў, мэтай такіх агентаў, якія прыбываюць у Еўропу па фальшывых дакументах, з'яўляецца ўкараненне ў мусульманскія абшчыны найбуйнейшых краін ЕС, каб прасоўваць «інтарэсы Крамля». Акрамя таго, яны сочаць за радыкальнымі ісламістамі, а таксама прымаюць удзел у акцыях пратэсту супраць урада.

Былы палкоўнік, гаворыцца ў фільме, служыў у ФСБ 20 гадоў і асабіста прымаў удзел у аперацыях па ўкараненні агентаў пад выглядам бежанцаў. Твар «Ігара» у фільме схаваны, а яго голас зменены.

Аўтар фільма Эгмант Кох паказвае, што ўсяго кантактаваў з «Ігарам» больш за 15 гадзін - як пад камеру, так і без відэазапіса.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула