БЕЛ Ł РУС

Бацькі скардзяцца на савецкі сцяг у ваўкавыскай школе. Завуч: «Мы абмяркуем гэтае пытанне з дырэктарам» 

10.02.2017 / 16:11

АЯ

Чытачы «Нашай Нівы» даслалі ў Рэдакцыю фота з ваўкавыскай школы №4. Маўляў, савецкі сцяг і тэкст савецкай ваеннай прысягі ў калідоры наўрад ці спрыяюць выхаванню беларускага патрыятызма ў школьнікаў.

«Наша Ніва» спыталася ў адміністрацыі школы, чым тлумачыцца наяўнасць савецкай сімволікі ў школе, калі ўжо больш за 25 гадоў мы жывем у незалежнай краіне. Зрэшты, і «радзіма» для школьнікаў — гэта Беларусь, а не тое, пра што крычыць надпіс над стэндам.

За адсутнасцю дырэктара з журналістам гаварыла адна з завучаў школы. Як яна патлумачыла, гэтакі «чырвоны куток» насамрэч расказвае пра асобных ураджэнцаў Ваўкавыска, якія ваявалі ў Афганістане. «Мы абмяркуем мэтазгоднасць гэтых сімвалаў з дырэктарам, калі яна выйдзе», — паабяцала завуч.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула