БЕЛ Ł РУС

Выстава адкрыецца 08.08-га роўна ў 08:08:08

22.07.2008 / 16:41

Nashaniva.com

Незвычайна фармалісцкі праект рыхтуецца ў Нацыянальным мастацкім музэі Беларусі.


Уладзімер Пракапцоў

Незвычайна фармалісцкі праект рыхтуецца ў Нацыянальным мастацкім музэі Беларусі. 8 жніўня ў 8 гадзін раніцы 8 хвілін і 8 сэкунд тут адкрыецца пэрсанальная выстава дырэктара музэю Ўладзімера Пракапцова.

На ёй будуць прэзэнтаваныя 8 найлепшых карцін, напісаных за апошнія 8 гадоў. І дэманстравацца яны будуць толькі 8 дзён.

Гэтая лічба была абраная не выпадкова: Уладзімер Пракапцоў нарадзіўся 8 жніўня. Сёлетні вэрнісаж прысьвечаны 55-годзьдзю майстра.

Паводле агенцтва «Менск-навіны»

Фота Андрэя Лянкевіча

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула