Даляр упершыню за паўтара года апусціўся ніжэй за 58 расійскіх рублёў
Курс расійскага рубля супраць даляра і еўра абнаўляе максімумы за паўтара года на фоне росту цікавасці інвестараў да расійскіх актываў у рамках carry trade, піша ria.ru
Курс даляра разлікамі «заўтра» на 10.28 мск панядзелка зніжаўся на 0,14 расійскага — да 58,1 рубля, курс еўра - на 0,15 рубля да 61,80 рубля, вынікае з дадзеных Маскоўскай біржы.
Пры гэтым з пачатку таргоў даляр ужо зніжаўся да 57,9625 рубля, еўра - да 61,32 рубля, што з'яўляецца мінімум з ліпеня і чэрвеня 2015 года адпаведна
На таргах у Мінску даляр апусціўся да 1,8907 беларускага рубля.