БЕЛ Ł РУС

Цягам студзеня афіцыйных беспрацоўных стала на 4,6 тысячы больш

13.02.2017 / 23:20

Nashaniva.com

У студзені ў Беларусі вырасла колькасць афіцыйных беспрацоўных. 

На пачатак лютага непрацаўладкаванымі лічыліся 39,9 тысячы чалавек, або 0,9% ад эканамічна актыўнага насельніцтва, паведамляе Мінпрацы. Гэта на 4,6 тысячы чалавек больш, чым на пачатак студзеня. Раней колькасць беспрацоўных падала з мая мінулага года, паведамляе finance.tut.by.

За студзень у цэнтрах занятасці зарэгістраваліся 15,9 тысячы беспрацоўных (год таму — 15 тысяч).

На кожнага непрацаўладкаванага ў студзені прыпадала ў сярэднім адна вакансія. У некаторых рэгіёнах заявак ад наймальнікаў больш, чым ахвотных знайсці працу. Да прыкладу, у Гродзенскай вобласці на адну вакансію прэтэндуе 0,8 беспрацоўных, у Магілёўскай — 0,9, а ў Мінску — 0,6.

Колькасць вакансій за студзень у службах занятасці павялічылася да 39,3 тысячы. Гэта на 3,3 тысячы больш, чым на пачатак года. Для рабочых было 49,2% ад агульнай колькасці вакансій (год таму — 49,1%).

Навучанне праз цэнтры занятасці ў студзені прайшлі 308 чалавек. На новае месца жыхарства ў мінулым месяцы перасяліліся 5 беспрацоўных сем'яў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула