БЕЛ Ł РУС

Рассельгаснагляд забараніў яшчэ чатыром беларускім прадпрыемствам пастаўляць прадукцыю з Беларусі

14.02.2017 / 19:41

Nashaniva.com

Федэральная служба па ветэрынарным і фітасанітарным наглядзе (Рассельгаснагляд) пашырыла спіс беларускіх прадпрыемстваў, якім абмежаваная пастаўка прадукцыі, інфармуе БелаПАН.

Як паведаміла прэс-служба расійскага ведамства, гэтае рашэнне прынята «па выніках аналізу неадпаведнасцяў, выяўленых пры правядзенні лабараторных даследаванняў прадукцыі жывёльнага паходжання, якая паступіла на тэрыторыю Расійскай Федэрацыі з тэрыторыі Рэспублікі Беларусь».

Часовыя абмежаванні ўведзеныя ў дачыненні да прадпрыемства «Жлобінскі мясакамбінат» (паўторнае выяўленне бактэрый роду Listeria monocytogenes у ялавічыне астуджанай). Таксама ўведзены рэжым ўзмоцненага лабараторнага кантролю ў дачыненні да прадпрыемстваў «Дубраўскі бройлер», «Камароўка», «Смалявічы Бройлер», «Стаўбцоўскі мясакансервавы камбінат».

Акрамя таго, Рассельгаснагляд «лічыць неабходным праінфармаваць «аб выяўленых парушэннях якаснага саставу пры пастаўках прадукцыі наступных беларускіх прадпрыемстваў: ТАА «Алігорэкс» (перавышэнне ўтрымання рэшткавай колькасці кансервантаў у сыры); ААТ «Кобрынскі масларобна-сыраробны завод» (выяўленне неадпаведнасці масавай долі вільгаці ў абястлушчаным рэчыве сыру); ААТ «Пружанскі малочны камбінат» (выяўленне неадпаведнасці масавай долі вільгаці ў абястлушчаным рэчыве сыру і неадпаведнасці масавай долі тлушчу ў сухім рэчыве).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула