БЕЛ Ł РУС

ААЭ абвясцілі аб праекце будаўніцтва першага міні-горада на Марсе да 2117 года

14.02.2017 / 21:49

nn.by

Улады ААЭ абвясцілі аб праекце будаўніцтва першага міні-горада на «чырвонай планеце» — «Марс 2117» — у супрацоўніцтве з вядучымі міжнароднымі арганізацыямі і навукова-даследчымі інстытутамі.

Фота twitter.com/Dubai Media Office

Пра гэта паведаміла ў аўторак мясцовае выданне Gulf News.

Паводле яго інфармацыі, аб праекце абвясцілі прэм'ер-міністр ААЭ і правіцель эмірата Дубай Мухамед бен Рашыд Аль Мактум, а таксама спадчынны прынц Абу-Дабі, намеснік Вярхоўнага галоўнакамандуючага Узброенымі сіламі ААЭ Мухамед бен Заід Аль Нахаян падчас Сусветнага ўрадавага саміту (World Government Summit).

Нацыянальная стогадовая праграма ААЭ ўключае ў сябе план падрыхтоўкі эмірацкіх навуковых кадраў, якія змогуць забяспечыць дастаўку людзей і харчавання на Марс. Праект будзе закранаць даследаванні транспарту, энергетыкі і прадуктаў харчавання на Марсе. Акрамя таго, прэзентавалі макет самога горада.

«Высадка людзей на іншых планетах была даўняй марай чалавецтва. Наша мэта ў тым, каб ААЭ ўзначалілі міжнародныя намаганні па ажыццяўленню гэтай мары», — прыводзіць выданне словы Мухамеда бен Рашыда Аль Мактума.

12-14 лютага ў Дубаі адбыўся Сусветны ўрадавы саміт, прысвечаны пытанням дзяржаўнага кіравання.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула